Дзе і як адпачыць 14 – 20 жніўня

|

Для аматараў кіно

 

У кінатэатры «Кастрычнік» 14-19 жніўня «Чартапалохі» (камедыя, Расія); 14-19 жніўня «Кідок кобры» (баявік, фантастыка ЗША). Дзецям: 14 жніўня «Пакахонтас – прынцэса Амерыкі»; 15, 16 жніўня «Бабка Ёжка і іншыя» (10.30). Тэл.: 53-19-42.

У кінатэатры «Чырвоная зорка» 14-19 жніўня «Прывіды былых сябровак». Дзецям: 14 жніўня «Вялікія прыгоды парася» (11.00); 17,18 жніўня «Кароль паветра» (11.00); 18,19 жніўня Мультзборнік для самых маленькіх (9.40). Тэл. 72-29-08.

У кінатэатры «Усход» 14-16 жніўня «Анёлы і дэманы», «Браты Саламон». Дзецям: 14 жніўня «Ліс і сабака»; 15 жніўня «Папялушка»; 16 жніўня «Каты-арыстакраты» (10.00). Тэл.: 74-60-13.

У кінатэатры «Космас» 14-19 жніўня «Гары Потэр і прынц паўкроўка». Дзецям: 14 жніўня «Апошняя Мімзі Сусвету» (10.00), «Рататуй» (11.30); 15 жніўня «Прыгоды Мулана» (10.00), «Дзеці без дагляду» (11.30); 16 жніўня «Барбі ў ролі прынцэсы вострава» (10.00), «Павуціна Шарлоты» (11.30); 17 жніўня «Квецік-семіквецік» (10.00), «Пакахонтас» (11.00); 18 жніўня «Вялікі фільм пра парася» (10.00); «Прыгоды Братц у Парыжы» (11.30). Тэл.: 74-60-13.

 

Для прыхільнікаў мастацтва

 

Музей гісторыі «Гарадніца» (вул. Ажэшкі, 39): вырабы са скуры, упрыгожванні з паперы «Прыгажосць вакол нас» (І. Булаева і Л. Рыбак).

Новы замак (Сенатарская зала): Фотавыстава Віктара Волкава «Маі палёты».

Стары замак: выстава «Вайсковая амуніцыя».

Галерэя «Тызенгауз» (пл. Тызенгаўза, 4): Персанальная выстава Вячаслава Целеша (Графіка).

Гарадская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38): выстава фотастудыі «Фокус» Паўночна-заходняй адміністратыўнай акругі Масквы.

 

Канцэртны горад

 

Музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая,16): 15 жніўня «Аўгустоўскія вечары» з удзелам артыстаў філармоніі В.Маматказіна (саксафон) і А.Варанішчы (балалайка). Пачатак у 18.00.

Канцэртны зал філармоніі (вул. Гарнавых, 17 ): 14 жніўня рок-канцэрт. Пачатак а 19.00.

 

Для аматараў спорту

Спорткомплекс «Нёман» (вул.Камунальная,3, штучнае поле): 15 жніўня – футбол: Чэмпіянат Беларусі, 1-я ліга, 15-ы тур. «Белкард» (Гродна) – «Спартак» (Шклоў). Пачатак 18.00.

 

Падрыхтаваў ТС