“Юнацтва” перапыніла ў Гродне бяспройгрышную серыю “Нёмана”

|

Вось ужо пяць гадоў хакей у Гродне не пачынаўся пазней за 20.00. Але ў гэты дзень адмыслова для тэлебачання гульня была перанесена на вечар. Чаканая колькасць людзей, так і не прыйшла.

 

За некалькі хвілін да матчу заўзятары, якія прыйшлі, тоўпiлiся ў холе Лядовага палаца і глядзелі за супрацьстаяннем “Гомеля” і “Шахцёра”. Але наперадзе іх чакала свая сур’ёзная гульня.

Упершыню ў гэтым сезоне, перад матчам выступілі на лёдзе дзяўчаты з групы падтрымкі Icebereg.

Матч пачаўся з атак “Нёмана”, якія маглі прывесці да ўзяцця варот. Але гарадзенцы не скарысталіся хуткім стартам. Ужо да дзясятай хвіліны госці выраўналі гульню і сталі часцей пераходзiць да варот “Нёмана”. Мінчукі двойчы мелі колькасную перавагу, але закінуць ім так і не ўдалося. Бліжэй да перапынку гарадзенцы паспрабавалi вярнуць ініцыятыву, але перыяд так і завяршыўся без закінутых шайбаў.

У другой дваццаціхвілінцы момантаў хапала ў абедзвюх каманд. “Юнацтва” мела больш кідкоў і шанцаў на ўзяцце варот. Але вызначыцца ў канцоўцы перыяду атрымалася менавіта гаспадарам. Якімовіч з перадачы Лісічкіна адкрыў лік у матчы.

У трэцім перыядзе “Юнацтва” сабралася і не толькі адыгралася, але і выйшла наперад, пры гэтым меўшы ў сваім запасе дзве шайбы. За 19 секунд да канца матчу, гарадзенцы здолелі адыграць толькі адну. Але гэтага не хапіла, каб перавесці гульню ў авертайм. Выніковы лiк сустрэчы 2:3 на карысць мінскай каманды.


“Нёман” – “Юнацтва” 2:3 (0:0, 1:0, 1:3)

 

Галы:

38.27 1: 0 – Якімовіч (Баярчук, Лісічкін)

45.45 1: 1 – Шэлег (Шафарэнка, Яфіменка, – бол.)

50.01 1: 2 – Корса (Сырей, Каваленя, – бол.)

56.35 1: 3 – Туркін

59.43 2: 3 – Мікулік (Коршунаў, Сэман)

 

Пасля паражэння ад “Юнацтва” галоўны трэнер “Нёмана” Мілаш Голань даў кароткі каментар:

 

– Віншую суперніка з перамогай. Вельмі цяжкая, напружаная гульня з самага пачатку. Без каментароў па судзейству. Мы гулялі выдатна. Пазнаёміліся з супернікам, з якім раней не сустракаліся.

 

Наперадзе ў гарадзенцаў яшчэ адзiн хатнi матч:

 

26 верасня “Нёман” – “Брэст