Андрэй Коршунаў забяспечыў “Нёману” перамогу над “Брэстам”

|

У складзе “Нёмана” дублем адзначыўся Андрэй Коршунаў, адну шайбу правёў Уладзімір Міхайлаў.

 

“Нёман” – “Брэст” – 3:0 (1:0, 0:0, 3:0)

 

Шайбы закідвалі:

1: 0 – Андрэй Коршунаў (большасць) (Даніэль Сэман, Ягор Ягораў) 19:23
2: 0 – Андрэй Коршунаў (большасць 2) (Даніэль Сэман, Мілан Мікулік) 43:12
3: 0 – Уладзімір Міхайлаў (Канстанцін Ластавецкі, Міхал Хован) 52:10

 

Таксама ў матчы з “Брэстам” дэбютавалі пачаткоўцы каманды: Вячаслаў Грэцкі, які раней выступаў за “Нёман-2” і вядомы хакеіст Канстанцін Касянчук, які ў свой час выступаў за такія знакамітыя клубы як “Сокал” (Кіеў), васкрасенскі “Хімік”, чалябінскі “Трактар”, маскоўскі ЦСКА. Ён неаднаразовы ўдзельнік Кубка Еўрапейскага хакейнага выкліку, удзельнік Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету. У мінулым сезоне форвард гуляў у чэмпіянаце ВХЛ за варонежскі “Буран”. Але самы паспяховы сезон для Касянчука быў у маскоўскім “Дынама”. Разам з імі нападаючы стаў уладальнікам Кубка Гагарына.

 

На дадзены момант гарадзенская каманда займае другое  месца, маючы ў сваім актыве 17 ачкоў. Першым ідзе салігорскі “Шахцёр”, якi мае 19 ачкоў.  Але варта адзначыць, што ў “Нёмана” маецца яшчэ адна гульня ў запасе.

 

Свой наступны матч гарадзенцы правядуць у чацвер 1 кастрычніка, дзе будуць на выяздзе сустракацца з лідарам турнірнай табліцы салігорскім “Шахцёрам”.