Дзень нараджэння заапарка: дзіцячае свята і ніякай гісторыі

|

Дзіўна, але кіраўніцтва заапарка ў гонар свята не падаравала жыхарам і гасцям горада бясплатнага ўваходу. А былі і такія, хто разлічваў на свабодны праход у дзень нараджэння звярынца.

 

Усім, хто патрапіў у гэты дзень у госці да жывёл, удалося не толькі паглядзець на іх, але і паўдзельнічаць у стварэнні спецыяльных тартоў з агародніны, якiя ў потым панеслі ў вальеры.

Дзецям дазвалялі бясплатна катацца на поні да гадзіны дня, а таксама свабодна праходзіць у “Бабулін дворык”. Публіку забаўлялі танцамі, песнямі і рознымі конкурсамі.

Дзецям было весела, а вось пра дарослых кіраўніцтва не падумала. Напэўна, трэба было зрабіць упор на які-небудзь спецыялізаваны стэнд, дзе распавядалі б пра заапарк у старых здымках. Свята апынулася выключна дзіцячым. 

 

Вось прыклад, як можна было зрабiць стэнд са старых здымкаў.

 

Даваенныя фатаграфіі заапарка:

Гарадзенскі заапарк – першы, найбуйнейшы па калекцыі і доўгі час адзіны ў Беларусі. Годам заснавання лічыцца 1927, калі ў батанічным садзе мужчынскай гімназіі адкрыўся заалагічны аддзел. У цяперашні час калекцыя заапарка налічвае больш за 3 тысячы жывёл. Ён знаходзіцца каля чыгуначнага вакзала і займае плошчу ў 5,35 га.

 

Чытайце таксама:

 

Фотапараўнанне: Як змяніўся гарадзенскі заапарк за апошнія дзесяцігоддзі

 

Кенгуру любіць цыбулю, тукан – садавіну. Чым харчуюцца жывёлы ў Гродзенскім заапарку

 

Слон у Гродне: гісторыя ад пачатку да нашых дзён

 

Князь Шархан і яго сяброўка Тайга: знаёмімся з гарадзенскімі тыграмі