Павел Савіцкі прынёс перамогу “Нёману” над “Гранітам”
Перад матчам супернікаў фаварытам з’яўляліся менавіта гаспадары.
Ім патрэбныя былі ачкі для працягу барацьбы за трэцяе месца чэмпіянату.
А гарадзенцы прыехалі ў Мікашэвічы з думкамі пра перамогу.
На момант гульні “Нёман” знаходзіўся ў 5 ачках ад зоны вылету. Матч абавязаны быў быць цікавым.
Але вось у першым тайме гледачы не ўбачылі чаканай гульні. Усе 45 хвілін прайшлі без удараў і без небяспечных момантаў.
У другім тайме гульня пайшла весялей.
І на 52 хвіліне матчу гарадзенцы здолелі адкрыць лiк. Пасля перадачы Канцавога Павел Савіцкі патрапіў у браму “Граніту”.
Доўгачаканы гол даў штуршок абодвум камандам да актыўных дзеянняў.
Праз 8 хвілін пасля ўзяцця варот Лісіца мог падвоіць перавагу “Нёмана”, але галкіпер гасцей Гаўрылаў здолеў перавесці мяч на вуглавы.
Да канца матчу назіралася актыўная гульня, але як каманды не стараліся – больш ніхто не змог вызначыцца.
Такім чынам “Нёман” здабыў доўгачаканыя тры ачкі ў чэмпіянаце.
Апошні раз гарадзенцы перамагалі на выездзе – 21 чэрвеня, а дома – 9 жніўня.
Зараз, пасля 21 тура, “Нёман” займае 10 месца і мае ў сваім актыве 22 ачкі.
Дарэчы, Дзмітрый Кавалёнак у матчы з «Гранітам» правёў свой 272 матч за гарадзенскую каманду, што з’яўляецца рэкордам клуба.
Такую ж колькасць матчаў у сваім актыве мае Дзмітрый Раўнейка.
Калі У наступным матчы Кавалёнак выйдзе на поле, то ён стане не толькі рэкардсменам гарадзенскага клуба па ліку згуляных матчаў, але і рэкардсменам па забітым мячам.
Дзмітрый мае ў сваім актыве 68 мячоў, гэта на 25 больш, чым у Сяргея Давыдава.
Наступны матч жоўта-зялёныя правядуць 3 кастрычніка ў Гродне, дзе будуць сустракацца з ФК “Віцебск”, які на дадзены момант з’яўляецца аўтсайдарам чэмпіянату.
Фота з матчу: Павел Кулік