Фотафакт: у парку Жылібера пачалося паляванне на рыбу, якую выпусціў добры дзядуля Віталь

|

Нагадаем, першая рыба з’явілася там два тыдні таму. Гарадзенскі пенсіянер Віталь, у мінулым рыбак, запусціў у фантан купленую жывую рыбу. Як патлумачыў, для сябе і на радасць дзеткам. Дзед хацеў, каб рыба была не чарговым уловам, а каб прыносіла радасць людзям.

Людзі цешацца, але ўжо можна заўважыць i дзяцей, якія з рызыкай палююць на рыбу.

– Не шанцуе нам, рыба вельмі хуткая. Немагчыма злавіць гэтых карасікаў. Ужо шмат часу мучымся, – распавёў юны лавец рыб Дзіма.


Навошта вам рыба?


– Для забавы, а можа засушым.

 

Пасля доўгіх спроб дзеці ўсё ж засталіся без рыбы, але затое з іншым уловам. Манеты, якія ляжалі на дне фантана, замянілі карасікаў.