Прагноз надвор’я ў Гродне: 28 верасня – 4 кастрычніка
28 верасня. Раніцай неба будзе ясным, а днём пакрыецца хмарамі, якія не знікнуць да завяршэння дня. Без ападкаў. Вецер паўночна-заходні, 3-5 м/с.
Ноч: +11°…+9°
Раніца: +7°…+8°
Дзень: +12°…+15°
Вечар: +14°…+12°
У народзе заўважылі: калі гусь лапу падымае – да сцюжы, на адной назе стаіць – да марозу, палошчацца ў вадзе – да цяпла, нос пад крыло хавае – да ранняй зімы. Калі гусі ў гэты дзень паляцяць, то на Пакровы будзе мароз, а не, то зіма наступіць пазней.
29 верасня. Хмарны дзень і пахмурны вечар прыйдуць на змену яснай раніцы. Без ападкаў. Вецер паўночны, 2-5 м/с.
Ноч: +10°…+8°
Раніца: +6°…+7°
Дзень: +11°…+12°
Вечар: +12°…+10°
Калі шпакі не спяшаюцца адлятаць – восень будзе сухой і працяглай. Чым больш цёпла ды суха будзе ў гэты дзень, тым пазней наступіць зіма, а моцных халадоў можна не баяцца.
30 верасня. На працягу амаль ўсяго дня надвор’е будзе заставацца пахмурным. Без ападкаў.
Ноч: +7°
Раніца: +6°
Дзень: +12°
Вечар: +9°
Людзі ў гэты дзень назіралі за жураўлямі: калі яны паляцяць, то на Пакровы (14 кастрычніка) будзе мароз, а не, то зіма будзе пазней. З гэтага часу ўжо могуць быць першыя замаразкі ў паветры ніжэй 2 градусаў марозу.
1 кастрычніка. Раніца і вечар будуць яснымі, днём чакаецца дождж. Вецер заходні, 3-6 м/с.
Ноч: +6°
Раніца: +6°
Дзень: +13°
Вечар: +10°
Нашы продкі заўважылі: якое надвор’е на 1 кастрычніка, такое будзе і на 1 красавіка.
2 кастрычніка. Воблачнае надвор’е будзе трымацца да самага вечара. Без ападкаў. Вецер паўночна-заходні, 2-5 м/с.
Ноч: +6°
Раніца: +6°
Дзень: +13°
Вечар: +10°
У гэты дзень бываў і першы снегапад. Калі да гэтага дня ліст з бярозы і дуба апаў ня чыста – трэба чакаць суровую зіму.
3 кастрычніка. У гэты дзень неба будзе ясным да самага позняга вечара. Без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні, 2 – 3,5 м/с.
Ноч: +6°
Раніца: +7°
Дзень: +16°
Вечар: +11°
У гэты дзень па ветры судзілі пра надвор’е: калі вецер паўночны – блізка сцюжа; паўднёвы вецер – да цяпла; заходні – да макроцця, дажджоў, а ўсходні – да яснага надвор’я.
4 кастрычніка. Раніца будзе бясхмарнай, і да канца дня неба будзе заставацца ясным. Вецер заходні і паўночны, 2 – 4 м/с.
Ноч: +8°
Раніца: +7°
Дзень: +14°
Вечар: +9°
Надвор’е ў гэты дзень мае вялікае значэнне, паколькі якім надвор’е бывала ў гэты дзень – такім яно застанецца і ў наступныя чатыры тыдні, гэта значыць увесь кастрычнік. Аднак яснае надвор’е ў гэты дзень у спалучэнні з паўночна-усходнім ветрам абяцае і халодную зіму.