Часопіс “Дзеяслоў” запрашае адразу на дзве імпрэзы

|

У межах сустрэч – прэзентацыя паэтычнага зборніка Наталлi Русецкай “Каштаны ў кішэнях”, выступы барда Таццяны Беланогай і паэткі Алы Петрушкевіч, а таксама прэзентацыя свежых нумароў часопіса з удзелам Анатоля Брусевіча і Анатоля Івашчанкі.

 

Першая імпрэза адбудзецца ў Музеі Максіма Багдановіча (Гародня, вул. 1 Мая, 10). Пачатак у 16.00.

 

Другая – у актавай зале Свята-Пакроўскага сабора (Гародня, вул. Акадэмічная, 2). Пачатак у 18.30.

 

Выступы адбываюцца ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”