У Гродне пройдуць грамадскія слуханні. Пытанне: ці можна быць прэзідэнтам больш за два тэрміны
Пытанне гучыць так: “Ці згодныя вы, што адна і тая ж асоба не можа займаць пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны?”
Фармат мерапрыемства: выступы экспертаў (па 25 хв), а пасля іх пытанні, адказы, дыскусія і кава-паўза.
Тэма выступу Мечыслава Грыба – “Канстытуцыя незалежнай Беларусі і парламентарызм: пачаткі і адкат да аўтарытарнага прэзідэнцыялізму”. Тэма Алеся Лагвінца – “Сусветная практыка абмежавання мандату на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе. Еўрапейская мадэль парламентарызму – узор для Беларусі?”
Сустрэча пройдзе па вул. Будзёнага, 48а, з 17.00 да 18.30. Арганізатары запрашаюць грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў СМІ, неабыякавых грамадзян.