Чарговае паражэнне хакеістаў: “Нёман”, што здарылася?
Пачалі матч каманды актыўна, вось толькі стварыць небяспеку не ўдавалася ні тым, ні іншым. Рэдкія атакі завяршаліся кідкамі. Але на 9 хвіліне адна такая атака скончылася голам для гарадзенцаў, вызначыўся Мянцюк.
У другім перыядзе гаспадары зраўнялі лік, а пасля і зусім выйшлі наперад, вызначыліся Грынь і Лявонаў.
Ужо ў заключным трэцім перыядзе дынамаўцы маглі павялічыць колькасць шайбаў, але ў іх гэта не атрымалася з-за слабой рэалізацыі момантаў і выдаленняў. Гарадзенцы стараліся адыграць адзіную шайбу, але сіл на гэта ўжо не хапала. Былі моманты, калi яны мелi колькасную перавагу, але “Нёман” гэтым не скарыстаўся. Такім чынам, матч скончыўся перамогай “Дынама” з лікам 2:1.
“Дынама-Маладзечна” – “Нёман” 2: 1 (0: 1, 2: 0, 0: 0).
Фота hcdinamo.by