Пра тых, хто не апраўдаў надзей: “Нёман” прайграў свой юбілейны матч
Суботняя гульня 3 кастрычніка з “Віцебскам” стала для гарадзенскай каманды юбілейнай 700-й у Вышэйшым дывізіёне. Да гэтага матча рыхтаваліся не толькі гульцы, але таксама і заўзятары, якія імкнуліся прыйсьці на гульню апранутымі ў дзелавым стылі.
У 2015 годзе заўзятары чакалі таксама перамогі, але іх любімы клуб расчараваў ў чарговы раз, як гэта ён любіць рабіць на сваім стадыёне.
Замест святочнай гульні ў першым тайме гледачы ўбачылі млявую гульню гаспадароў і актыўны футбол у выкананні гасцей. На 12 хвіліне былы гулец гарадзенскага “Нёмана” Арцём Салавей вывеў гасцей наперад.
Другі тайм гульня з боку гаспадароў пайшла больш актыўная, з’явіліся першыя па-сапраўднаму небяспечныя моманты. Усё таму, што выйшаў рэкардсмен Кавалёнак. Здавалася, у Дзімы дастаткова часу для таго, каб трапіць у вароты суперніка, але не, часу нападаючаму не хапіла.
Некалькі разоў блізкі быў да ўзяцця варот Павел Савіцкі, але ўсе яго ўдары прыйшліся прама ў галкіпера гасцей. Спрабавалі і біліся гарадзенцы на апошніх хвілінах, але гэтага не хапіла нават для нічыёй. У выніку “Нёман” прайграў свой юбілейны матч.
“Нёман” ўсё ніжэй і ніжэй апускаецца ў турнірнай табліцы. Зараз гарадзенцы займаюць 11 месца, у 22 двух гульнях набралі 22 ачкі.
Дарэчы, дзякуючы ўдзелу ў “Залатым матчы” 2002 года, гарадзенскi клуб ужо 13 гадоў утрымлівае лідарства па колькасці праведзеных матчаў у элітным дывізіёне. “Нёман” першы ў 2009 годзе сыграў свой 500-ы матч, першым правёў і 700-ы паядынак. Гарадзенскі “Нёман” – гэта адзін з чатырох беларускіх клубаў, які ўсё чэмпіянаты краіны з 1992 года праводзіць у Вышэйшай лізе. Далей толькi больш.
А Дзмітрый Кавалёнак стаў рэкардсменам “Нёмана” па колькасці згуляных матчаў і забітых мячах. Усяго 273 гульнi і 68 галоў.
Здымкі аўтара