Фотасправаздача: самыя прыгожыя заўзятары на юбілейным матчы “Нёмана”
Усё толькі пачынаецца, фанаты ідуць да свайго сектара.
На трыбунах можна было заўважыць не толькі прыгожых заўзятараў у сур’ёзных гарнітурах, але таксама сапраўдных каўбояў.
Ветэраны гарадзенскага футбола таксама да матчу падрыхтаваліся. Варта адзначыць, што ў перапынку ім уручылі памятныя падарункі.
Іван Варсовiч, старшыня “Нёмана”, як звычайна ў гарнітуры.
Старэйшае пакаленне ў касцюмах і “на колерах”.
Ну і падборка самых адданых фанатаў.
Адна з самых святочна адзетых дзяўчат на матчы.
Калі каманда не робіць сюрпрызаў, тады іх робяць адданыя заўзятары. Акрамя святочных строяў спецыяльна да знамянальнай даты адданыя фанаты на сваім сектары зрабілі маляўнічы перфоманс.
Фота аўтара і ФК “Нёман”