Гарадзенскія прыгажуні папулярызуюць амерыканскі футбол

Апошнi такi фотасэт зрабiла гарадзенская мадэль Юлія, якая падтрымала любімую каманду “Варвараў”. Нагадаем, гарадзенцы атрымалi тэхнічнае паражэнне ў чэмпіянаце. Над вобразам і фота працавалі візажыст Ганна Манія і фатограф Дзмітрый Кузняцоў.

– Ідэі распрануцца і сфатаграфавацца не было. Мэта маёй фотасесіi – у першую чаргу падтрымаць любімую каманду, родны горад і майго “варвара”. Напярэдадні здымак гарадзенская каманда атрымала тэхнічнае паражэнне з-за праблем з візамі. Мы ўсе ў іх верылі і падтрымлівалі хто як мог. Я падтрымала дадзеным фотасэтам.

Па меркаванню Юліі, вялікі мінус горада ў тым, што тут няма жаночай каманды па амерыканскім футболе. Як распавяла мадэль, ёй вельмі хацелася б паспрабаваць сябе ў гэтым захапляльным відзе спорту.

Фатограф Аляксандр Калагрыў кажа, што першыя здымкі ў форме “Варвараў” прайшлі яшчэ ў лістападзе 2014 года. Тады майстар фатаграфаваў Наталі. Пасля гэтага пайшлі прапановы ад іншых мадэляў.

 

– Спачатку была ў мяне ідэя, знайшоў кантакты Аляксея Серабракова, папрасіў форму і ў ёй адздымаў Наталі. Праз паўгода здымаў каманду і групу падтрымкі для іх сайта.

Самім футбалістам фотасесіi вельмі падабаюцца. Дзеля такіх адкрыццяў хлопцы гатовыя біцца на полі яшчэ мацней.

 

– Усім прыемна ўвага. Калі бачыш, што заўзятары або заўзятаркі прыходзяць на трыбуны, падтрымліваюць хлопцаў паміж гульнямі, у тым ліку і падобнымі фотасесіямі, гэта стымулюе хадзіць на трэніроўкі і ўдасканальвацца, – кажа галоўны трэнер “Варвараў” Аляксей Серабракоў.

 

Адна з громкiх фотасесій прайшла вясной 2015 года. Гарадзенская ню-мадэль Эмiлi распранулася таксама для фатографа Аляксандра Калагрыва.

– Шчыра, я не адчуваю нiчога да каманды “Варвараў”. Я хацела атрымаць толькі прыгожыя здымкі. Усе астатнія дзяўчыны, што здымаліся так пасля мяне? Гэта іх выбар, па-мойму гэта ўжо пахне плагіятам або таннай паўторкай.

 

Як распавядае Эмiлi, здымкі ў гэтай серыі рабіліся не толькі ў форме “Варвараў”. Некаторыя фатаграфіі былі зроблены ў трэнажорнай зале без вопраткі футбалістаў.

 

– Ва ўсім гэтым закладвалася першапачаткова ідэя кахання і жарсці да спорту. Але блогеры хутка падхапілі тэму амерыканскага футбола і раздзьмулі яе.

Сезон па амерыканскім футболе ў Гродне на стадыі завяршэння. “Варвары” плануюць правесці апошні турнір. На 2016 год у іх вялікія планы, а вось што новага падрыхтуюць ім гарадзенскія дзяўчыны пакуль застаецца загадкай.