Тэлерадыёкампанія “Гродна” запускае паўнавартасны канал

|

Тэлегледачы Гарадзенскай вобласці змогуць убачыць першыя перадачы ў бліжэйшую пятніцу ў 7.00. Функцыі рэдакцыі ускладзены на тэлерадыёкампанію “Гродна”.

Як піша volkovysk.by, Міністэрства інфармацыі падтрымала ініцыятыву Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь аб стварэнні рэгіянальнага тэлеканала “Беларусь 4”.

Ужо праведзены ўсе неабходныя працэдуры па рэгістрацыі і ліцэнзаванню “Беларусь 4 Магілёў”. Такім чынам, магілёўская абласная студыя тэлебачання атрымала магчымасць выходзіць у эфір у паўнавартасным фармаце – з раннняй раніцы да позняга вечара.

У бліжэйшую пятніцу такі падарунак чакае і Гродна. 

 

– Вядома, гэта добрая навіна для Гродна. Упершыню ў нас будзе ўласны канал, які мы будзем фармаваць. Час вяшчання 16 гадзін. Канал будзе на платформе аднаго расійскага тэлеканала. Акрамя нашых навін і праграм, там будуць ісці розныя фільмы і серыялы. Да новага года паспрабуем папрацаваць у тэставым рэжыме, – распавёў “Твайму стылю” дырэктар тэлерадыёкампаніі “Гродна” Мікалай Мельячэнка.

 

Канал будзе даступны па сетках ZALA і Гарант.