У гарадзенскім заапарку папаўненне ў сям’і тхароў
Малыя ўжо падраслі, сілкуюцца самастойна і адчуваюць сябе добра. Праўда, жывуць яны пакуль са сваёй мамай Чупай – вельмі ўважлівай і клапатлівай. Сваё незвычайнае імя мама малых атрымала ў гонар усім вядомых цукерак “Чупа-Чупс”, у
скрынцы з-пад якіх яна прыехала ў Гродзенскі заапарк.
Зусім хутка маленькія тхары паступяць у продаж, піша сайт grodnozoo.by.