“Беларуская культура – прастора выбару?” Падвоеная прэзентацыя-дыскусія пройдзе ў Гродне

|

ГА “Цэнтр еўрапейскай трансфармацы” супольна з міжнародным кансорцыюмам “ЕўраБеларусь” (Мінск) запрашаюць на падвоеную прэзентацыю:

 

1) Прадстаўленне вынікаў “Маніторынгу рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь “Канвенцыі ЮНЕСКА аб культурнай разнастайнасці” – зробленага летась камандай “ЦЕТ” першага сістэмнага аналізу сферы культуры Беларусі, які дае ўяўленне аб культурнай палітыцы краіны ў сучасным еўрапейскім кантэксце.

 

Акрамя ўласна вынікаў даследвання, эксперты “ЦЕТ” Тацяна Вадалажская, Андрэй Ягораў прапануюць абмеркаванне перспектываў новых падыходаў у культурнай палітыцы Беларусі.  Культура як сфера нашага ўплыву: хто і як мусіць фармаваць беларускую культуру сёння? – цэнтральнае пытанне запланавай дыскусіі.

 

2) Знаёмства з магчымасцямі міжнароднага праекта “CHOICE” (Cultural Heritage: Opportunity for Civic Engagement), які будзе разгортвацца ў Беларусі, Украіне, Арменіі і Малдове ў бліжэйшыя два гады. Беларуская частка праекту, “СHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць”, ставіць мэтамі пераасэнсаванне, ахову і аднаўленне матэрыяльнай і нематэрыльянай культурнай спадчыны Беларусі сіламі грамадзянскай супольнасці. Каардынатары праекта шукаюць  недзяржаўныя культурніцкія арганізацыі, ініцыятывы, творцаў і даследчыкаў, якія падзяляюць гэтыя каштоўнасці, а таксама гатовыя актыўна працаваць і на развіццё сваіх  прафесійных кампетэнцый.

 

Абедзве прэзентацыі, самастойныя па змесце, закранаюць пытанні штодзённага выбару, які мы робім як разнастайныя гульцы на культурніцкім полі краіны: што ўваходзіць у сферу нашага уплыву на ўласную культуру і якія з магчымасцяў мы выкарыстоўваем? Да абмеркавання запрашаюцца ўсе, хто сапраўды шукае адказы.


Месца правядзення: Гродна, галерэя “Крыга”, вул. Савецкая, 3.

13 кастрычніка

Пачатак: 18:30


ГА “ЦЕТ” (“Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі”) – незалежны беларускі аналітычны цэнтр (think tank), заснаваны ў 2010 годзе ў  Мінску. Уваходзіць у структуру міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь”

 

МК “ЕўраБеларусь” – аб’яднанне беларускіх і еўрапейскіх недзяржаўных арганізацый, дзейнасць якіх факусуецца на агульных задачах: умацаваннё і развіцця сферы публічнай палітыкі (public policy) у Беларусі з актыўным удзелам грамадзянскай супольнасці; арганізацыйнае развіццё прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, іх актыўны і ўсвядомленае удзел у працэсах дэсаветызацыі, беларусізацыі і еўрапеізацыі.