Спаборніцтвы лесаводаў
Кожны год лесаводы дэманструюць добрыя спартовыя вынікі. У першы дзень спаборніцтваў на поле выйдуць футбольныя і валейбольныя каманды. На лёгкаатлетычным манежы Цэнтральнага спартыўнага комплексу “Нёман” адбудуцца спаборніцтвы па шматбор’і, настольнаму тэнісу і шашкам.
У суботу пройдуць заключныя этапы па міні-футболу, валейболу, настольнаму тэнісу, шматбор’ю і шашкам, а таксама спаборніцтвы па дартсе і перацягванню канату. У гэты ж дзень на ўрачыстым закрыцці спартакіяды будуць абвешчаныя і ўзнагароджаныя пераможцы спаборніцтваў.
Л.Леонт
На фота: на адной з папярэдніх спартакіяд