Паказ мод і камуфляж на продаж: забавы на выбарчым участку ў гарадзенскім каледжы

|

Прысутным, для якіх папярэдне выставілі крэслы ў холе, паказалі калекцыі ў нацыянальным стылі. У якасці фона гучалі “Палац” і “Стары Ольса”. Ужо пазней з’явіліся больш абстрактныя строі ды музыка ў стылі электра.

Тут жа кожны выбаршчык мог прыдбаць сабе прадметы гардэробу, змакетаваныя і пашытыя навучэнцамі каледжу. Асабліва ў вочы кідаліся камуфляжныя курткі і нагавіцы, якія кантраставалі з урачыстымі дзяўчатамі ў белых блузках або топіках.

 


 

Фота і відэа Вольгі Мілавай