“Паставіць за каго?” і “Палітыка – справа мужчын”. ТОП-7 цытат выбаршчыкаў з участку ў цэнтры Гродна

Жанчына, выходзячы з участку з кійком:

 

“Дай Бог вам больш выбаршчыкаў, каб за Бацьку нашага прагаласавалі”

 

Мужчына гадоў 40:

 

“А кажуць, у Мінску падарункі выбаршчыкам раздаюць”

 

Жанчына-пенсіянерка, узяўшы ў рукі бюлетэнь:

 

“А паставіць за каго?”

 

Пенсіянерка:

 

“Хай працуюць, тыя, хто атрымае больш галасоў, праўда?”

 

Жанчына, дастаткова агрэсіўна:

 

“Жанчына тут у палітыку палезла… Яна што, сябе Маргарэт Тэтчэр уявіла? Палітыка – справа мужчын. Вось Маргарэт Тэтчэр была жанчына…”

 

Жанчына, выяўляючы, ці ёсць яе сын, які жыве за мяжой, у спісах камісіі:

 

“А сама я ўжо прагаласавала. За Лукашэначку”

 

Сталы мужчына, ідучы ў кабіну для галасавання:

 

“За  Таньку!”