Вядомага гарадзенскага фаната затрымалі на футболе за шалік з Пагоняй
Адзін з затрыманых апынуўся вядомым і паважаным гарадзенцам, пра якога ўжо пісаў “Твой стыль”. Як паведамляюць відавочцы, яго затрымалі з ужываннем сілы.
У знак салідарнасці ўсе астатнія фанаты пакінулі фансектар зборнай. Затрыманых завезлі ў РАУС. Абвінавачваюць у супраціве супрацоўнікам міліцыі. У аднаго фаната апісвалі рэчы, а гэта значыць, што хутчэй за ўсё ён сядзе на суткі.
На фан-сектары было каля 100 чалавек. Гульня скончылася з лікам 0:0.
Афіцыйныя прадстаўнікі міліцыі ўжо шмат разоў тлумачылі, што сімвалы не забароненыя і іх можна выкарыстоўваць. Але шэраговыя міліцыянты ўсё роўна маюць да людзей прэтэнзіі. Афiцыйна “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг не забароненая, а значыць іх можна выкарыстоўваць, а тым больш проста захоўваць.