Першая прапускная сістэма ў гарадзенскіх школах можа з’явіцца ў пачатку 2016 года

|

Школа доўгі час чакала рамонту, але летам яе наведаў старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой, які асабіста сочыць за справамі ва ўстанове. За апошні час школа атрымала сучасную сталовую і спортзалу, цяпер яна рыхтуецца тэставаць новую прапускную сістэму, якой няма яшчэ нідзе ў горазде.

 

Працы па ўстаноўцы прапускной сістэмы ўжо пачаліся. Першапачаткова планавалася, што будуць устаноўлены турнікеты, але эксперыментам стануць дзверы, якія будуць адкрывацца з дапамогай спецыяльных картак, расказалі ў адміністрацыі школы. Дзверы ўжо стаяць, але сістэма яшчэ не працуе.

Вось такія турнікеты даўно ўжо стаяць у адной з гімназій Віцебска. Але ў Гродне замест іх будуць адмысловыя дзверы. Фота: Сяргей Серабро, news.vitebsk.cc

 

 

Усё гэта робіцца для таго, каб засцерагчы школьнікаў ад нязваных гасцей. Таксама сістэма дапаможа даведацца ў які час вучань увайшоў у школу і калі з яе выйшаў. З такой сістэмай школьнікі будуць у бяспецы, а таксама стануць менш прагульваць і паліць цыгарэты за вуглом.

 

Пры запуску ўсёй сістэмы плануецца, што для бацькоў будзе ўстаноўлена спецыяльнае SMS-апавяшчэнне, каб яны даведваліся, калі іх дзіця трапіла ў школу, а таксама ў колькі выйшла.

 

Не ўсе бацькі школьнікаў ведаюць, што навучальная ўстанова плануе ўстанавіць прапускной сістэмы.


– Я ўпершыню чую пра такое. Але калі ўсё ж зробяць такія дзверы, то гэта, напэўна, будзе вялікі плюс для нас. Здалёк я змагу даведацца, на вучобе маё дзіця цi не, – распавяла Святлана, маці аднаго са школьнікаў.

 

Такая прапускная сістэма ўжо існуе ў некалькіх школах краіны. Цяжка сказаць што яна прыносіць адно плюсы: раніцай бываюць чэргі, а школьнікі знаходзяць спосабы падмануць сістэму. Пакуль у гарадзенскай школе шукаюць спосабы завяршыць пачатае, а спецыялісты прапрацоўваюць пытанні пажарнай бяспекі пры абсталяваннi школ дадзенай сістэмай.