Веды і ўменні ад прафесіяналаў сваёй справы: працягваецца набор у Школу сучаснай журналістыкі
Авалодаць у кароткія тэрміны асновамі журналістыкі з дапамогай прафесіяналаў прапануе ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.
Стаць слухачамі Школы могуць жыхары Гродна ва ўзросце ад 16 гадоў і больш, а заняткі ў ёй будуць адбывацца з кастрычніка да лютага.
Арганізатары Школы абяцаюць, што заняткі ў Школе сучаснай журналістыкі будуць праводзіць толькі практыкуючыя журналісты з вялікім досведам працы ў мясцовых і нацыянальных сродках масавай інфармацыі.
Прыём заявак у Школу адбываецца да 18 кастрычніка.
Больш падрабязную інфармацыю пра Школу і пра тое, як стаць яе ўдзельнікам, можна атрымаць на сайце арганізатараў – edustudio.by.
Акрамя Школы сучаснага журналіста, “Студыя карысных кампетэнцый” прапануе гарадзенцам курсы замежных моваў, заняткі па вывучэнні роднага горада (курс “Родны Гродна”) і гісторыі нашага краю, фотамайстэрству, аздараўленчай гімнастыцы і г.д.
Прыватная ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” была створаная ў канцы 2014 г. Яе мэтай з’яўляецца спрыянне развіццю асобы, атрымання ведаў і ўменняў, неабходных для жыцця ў сучасным грамадстве і працы на карысць грамадства.