Чацвёрты дзень гарыць палігон са смеццем у Нямейшах

|

Паху, праўда, на трасе не адчуваецца – магчыма, вецер у іншы бок. На самым палігоне дагэтуль добра бачныя адкрытыя ачагі агню.

Са словаў дэжурнага, спадара Івана, пажар пачаўся прыкладна ў ноч з нядзелі на панядзелак. Каманды МНС прыязджалі не аднойчы, але як толькі падавалася, што полымя ліквідавана, праз нейкі час языкі агню паказваліся ўжо ў іншым месцы.

Прычынай лакальнай эка-катастрофы можа быць сухое надвор’е ў сукупнасці з чалавечай халатнасцю: магчыма, усё пачалося з кінутага бычка цыгарэты, хоць палігон і абнесены звонку калючым дротам.

Са словаў дэжурнага, падобны пажар ён бачыў толькі аднойчы – гады чатыры таму. Утаймаваць агонь зараз будзе вельмі цяжка, мяркуе Іван, хоць пажарнікі ўжо вылілі каля 30 тон вады.

 

Афіцыйна:

 

13 кастрычніка ў 23.05 паступіла паведамленне аб загаранні смецця на палігоне ТКА “Нямейшы” паблізу вёскі Нямейшы Капцёўскага сельсавета Гродзенскага раёна. Плошча загарання склала 100 кв.м. Меркаваная прычына загарання – неасцярожнае абыходжанне з агнём нявызначанай асобы, паведамілі ў прэс-службе МНС.

 


Фота Вольгі Мілавай