“Твой стыль” у радзільным доме: як сустракаюць жанчын на выпісцы ў Дзень маці

|

У гэты дзень, 14 кастрычніка, тут ніякіх святочных мерапрыемстваў не праходзіла. Усё як заўсёды, вось толькі выпісак было больш, чым звычайна.

 

Сям’я Б. ужо амаль гадзіну чакае сваю маму і нованароджанага малога. Павіншаваць прыйшла бабуля, муж і сын. Галава сямейства Юрый распавядае, што прысутнічае лёгкае хваляванне перад сустрэчай з новым членам сям’і.

– Па тэрмінах мы яшчэ не павінны былі нараджаць. У той момант, калі жонка нарадзіла, я быў на працы. Патэлефанавала і зрабіла мне сюрпрыз. Вядома, я быў рады, у той момант перапаўняла пачуццё гонару і шчасця.


А хацелі б прысутнічаць на родах?

 

– Не, я баюся. Мама ў нас моцная, справілася адна.

 

Бабуля нованароджанага чакала ўнучку, але з’явіўся чарговы ўнук.


– Натуральна, я гэтаму рада. Задаволеная, што ўсё добра прайшло. Спадзяюся, у будучыні яны мяне пацешаць яшчэ і ўнучкай.

 

Разам з татам і бабуляй маму віншаваць прыйшоў і сын Алег, якога адпусцілі з заняткаў, каб сустрэць папаўненне ў сям’і.

– У гэты дзень у нас двайное свята. Буду маму віншаваць з Днём маці, а таксама з нараджэннем другога дзіцяці. Вельмі чакаю гэтага моманту. У школе ведалі, што мама ў раддоме і адпусцілі без праблем.

 

А вось і першая мама, якая выходзiць. Святлану сустракае муж. Першага малога, якога выпісваюць у Дзень маці, клічуць Анатолем.

Мамай станавіцца цяжка і вельмі адказна. Але паверце, гэтага таго варта. Нараджэнню нашага хлопчыка мы вельмі рады.

 

Паводле статыстыкі ў дзень у гарадзенскім радзільным доме выпісваецца каля 20 нованароджаных. Акрамя гарадскіх жанчын прыязджаюць і з вобласці, але для апошнiх роды ў абласным цэнтры каштуюць грошай.

 

Праз пяць хвілін пасля выпіскі першай мамы, з’яўляецца і Вольга, якую чакаюць ужо больш за гадзіну яе родныя.

Пакуль мама прымае кветкі, нованароджанага з цёплымі пажаданнямі ўручаюць главе сямейства.

– Я лічу, што мамай цяжэй быць, чым станавіцца. У гэты сонечны дзень я жадаю ўсім мамам быць моцнымі, здаровымі і цярплівымі, – сказала Вольга.

 

Маладая сям’я прыняла віншавання ад медыкаў і адправілася хутчэй у цёплы дом.

 

Ахоўнікі радзільнага дома расказваюць, што маладых маці віншуюць рознымі спосабамі. Хтосьці ўмудраецца напісаць “Маша, дзякуй за сына” авіяцыйнай фарбай, якую пасля ніяк не сцерці, а хтосьцi і прывозіць цэлы аркестр.

 

Аркестр гэта добра. А калі робяць надпісы, то потым таткам даводзіцца адказваць перад законам. Штраф за гэта – каля 5 млн, – распавядае ахоўнік.

 

Пакуль мы размаўлялі, за чарговым малым прыехала вялікае сямейства са Шчучына.

– Такіх пераапранутых у нас можна сустрэць практычна кожны дзень. Мужыкi ідуць на ўсялякія ўчынкі, каб здзівіць сваіх жонак. За такімі віншаваннямі назірае ўвесь радзільны дом.

Вось і завяршылася выпіска маладых мам. У гэты святочны дзень акрамя сваякоў іх ніхто не павіншаваў. Аказваецца, святочныя мерапрыемствы пройдуць тут толькі на наступны дзень.