У “Крызе” раскажуць пра кінатэатральнае жыццё Гродна
Кінатэатры ў міжваенны час уяўлялі сабой публічныя прасторы, дзе ўсталёўваліся адмысловыя сацыяльныя сувязі, узаемаадносіны і стратэгіі паводзін. У выніку адбываліся змены і ў гарадскім асяроддзі. Дэмакратычнасць і свабода паводзін прывабліва гледачоў, а “знакамітасці тагачаснага кіно з’яўляліся наймацнейшым прыкладам развіцця: ад дробных другасных жэстаў да найважнейшых спраў у жыцці” (з успамінаў гарадзенца).
Сустрэча пройдзе 15 кастрычніка ў галерэі “Крыга”, вул. Савецкая, 3. Пачатак у 18.30.
Запрашаюць Гарадзенская бібліятэка разам з Асамблеяй Няўрадавых Арганізацый.