Усе па мяса! У Гродне адкрыўся новы супермаркет “Суседзі”

Як распавялі супрацоўнікі крамы, у іх заўсёды можна будзе знайсці спецыялізаваныя секцыі здаровага харчавання, таксама ўвесь час будуць дзейнічаць зніжкі. У дзень адкрыцця крама парадавала гарадзенскіх пенсіянераў (якіх было больш за ўсё) нізкімі цэнамі на мяса і таннай садавінай.

Адкрыццё прайшло на гарачай хвалі, пакупнікам прапанавалі пагрэцца гарачымі напоямі (гарбатай і кавай), а таксама смачным пячэннем.

З 2001 года з аднаго супермаркета ў мінскім мікрараёне Вяснянка “Суседзі” ператварыліся ў шырокую рознічную сетку, якая налічвае 55 гандлёвых аб’ектаў па Мiнску і рэгіёнах.

 

Ці прыжывецца новы супермаркет ў Гродне, пакажа час. У раёне “Суседзяў” знаходзяцца моцныя канкурэнты: “Еўраопт”, “Алмі”, і новы “Гіпа”.