Паслухаць казку, выпіць гарбаты і купіць царкоўныя рэчы можна на Савецкай плошчы
На выставе можна купіць царкоўныя рэчы і іконы, гойныя бальзамы і мазі, а таксама можна папіць гарачага чаю з булачкамі, што ўласна і прыцягнула многіх гараджан.
Ужо шмат гадоў сёстры падтрымліваюць традыцыю, закладзеную Вялікай княгіняй Елiзаветай, – праводзіць дабрачынныя выставы-кірмашы. Сёстры міласэрнасці заўважаюць, што набываючы для сябе і блізкіх карысныя, неабходныя і прыгожыя вырабы ручной працы, людзі тым самым дапамагаюць шматдзетным сем’ям, састарэлым, адзінокім, хворым – усім тым, аб кім ужо шмат гадоў клапоціцца манастыр.
Дзяцей на тэрыторыі выставы чакае сустрэча з казкай ў лялечным тэатры “Батлейка”. Спектаклі будуць паказваць кожную гадзіну, а пасля прадстаўлення дзецi змогуць пазнаёміцца з галоўнымі героямі, прыняць удзел у гульнях і віктарынах.
Праваслаўная выстава-кірмаш “Кладезь” ў Гродне будзе доўжыцца да 25 кастрычніка.