Carmageddon сустрэўся з Mad Max: у Гродне прайшлі жорсткія аўтабаі на выжыванне

|

Баі праходзілі ў фарматах 1 на 1, 2 на 2 і “ўсе супраць усіх”.

Атмасферу быццам з фільма “Шалёны Макс” стварала каманда аніматараў “Маскарад”, удзельнікі якой выступілі ў сваёй постапакаліптычнай ролі.

Машыны біліся, ад іх адляталі кавалкі кузаваў, седаны на вачах гледачоў ператвараліся ў хэтчбэкі. Да фінальнага бою дажылі шэсць аўто. Пераможцам стаў той, чыя машына апошняй была ў стане рухацца. Зусім “дохлых” дабівалі пагрузчыкам “Амкадор”.