Жорсткія аўтабаі, новы квэст-рум і нататкі назіральніцы: топ навін мінулага тыдня

|

Віталь Будзько: “Затрымалі за шалік з зарэгістраванай сімволікай. Аб чым тут можна казаць?”

У Барысаве завяршыўся суд, на якім разглядалі справу фанатаў зборнай Беларусі, у тым ліку і вядомага гарадзенскага фаната Віталя Будзько. Іх затрымалі 12 кастрычніка ў час матчу зборнай Беларусі супраць зборнай Македоніі.

 

Памяшканне не апячатвалі, падліку не далі пабачыць. Як я назірала за выбарамі

Як быць назіральнікам, калі гэта твае першыя выбары? Калі камісія ставіцца несур’ёзна і спрабуе запалохаць? Журналістка “Твайго стылю” адчула гэта на сабе і спрабуе даць адказы.

 

Пяць баек дылетанта або Пра што гарадзенцы з Жыгамонтам размаўлялі

Юрый Жыгамонт мог бы стаць добрым кіроўцам вежавых кранаў, як-ніяк за плячыма ПТВ. Ці акторам – у ТЮГу калісьці іграў мышак і зайчыкаў, нават да ролі Лесніка дарос. Але жыццё склалася як у казцы, дзе трэці сын быў… дылетант. 12 кастрычніка вядомы актор і тэлевядучы пабываў у Гродне на занятках “Мова Нанова”, дзе паслухаць яго байкі сабралася поўная зала.

Carmageddon сустрэўся з Mad Max: у Гродне прайшлі жорсткія аўтабаі на выжыванне

Шоў “Аўтагладыятары” прайшло на пляцоўцы КСМ 18 кастрычніка. На арэну выехала 13 машын адмыслова падрыхтаваных да таго, каб максімальна пашкодзіць сапернікаў, а потым разваліцца самім.

У Гродне адкрываецца яшчэ адзін квэст-рум, дзе можна стаць вязнем iнквізіцыі ці сапраўдным шпіёнам

Квэст-румы набіраюць усё большую папулярнасць. З пачатку восені ў Гродне адкрыліся два такія інтэлектуальна-забаўлальныя пакоі. Цяпер да іх далучыўся яшчэ адзін, які прапануе два цікавых квэсты.

 

Эксклюзіў “Твайго стылю”: відэарэпартаж з кафэ азіяцкай кухні “Кіёта”

“Твой стыль” працягвае серыю эксклюзіўных рэпартажаў з новых модных кропак горада. Гэтым разам карэспандэнты наведалі кафэ ўсходняй кухні “Кіёта” ў гандлёвым цэнтры Old City.

 

“Твой стыль” у радзільным доме: як сустракаюць жанчын на выпісцы ў Дзень маці

У Дзень маці “Твой стыль” адправіўся ў радзільны дом, да новаспечаных мам, каб павіншаваць іх з папаўненнем у сям’і.

“Мы, братья” – кінапрадукт ідэнтычны натуральнаму

“Мы, браты” – стужка, заяўленая як першы беларускі блокбастэр, – мае біблейскі сюжэт, россып галівудскіх, расійскіх і беларускіх зорак і гучную PR-кампанію, што ад пачатку здымкаў раз-пораз падымала хвалі ўвагі да фільма і нараджала палярныя меркаванні. “Твой стыль” прапануе рэцэнзію ў выглядзе асацыятыўнага шэрагу.

Гродна ў Instagram: 5-11 кастрычніка 2015

На гэтым тыдні ў нас ужо цалкам восеньская падборка з неверагоднай прыгажосці небам, трыма коцікамі, адным сабачкам і зусім без выбараў. Хочаце патрапіць у рубрыку? Пазначайце вашыя здымкі хэштэгам #hrodnats! У нас ужо ёсць сталыя аўтары!

Забытыя будынкі Гродна. Тартак “Лес”, які нагадваў замак ды знік бясследна

Прамысловыя будынкі Гродна незваротна страчваюцца, хаця могуць лёгка стаць моднымі клубамі, элітнымі кватэрамі або прасторнымі офісамі. Адзін з такіх будынкаў, які знік яшчэ ў 1970-х – тартар “Лес”.

 

Загалоўнае фота: Remzik