Гарадзенцы даведаліся сакрэты даўгалецця ад 91-гадовага рэкардсмена Кнігі Рэкордаў Гінэса
Пенсіянер ў свае гады не толькі актыўна займаецца спортам, але і прымае ўдзел у спаборніцтвах. У Гродне ён стаў ганаровым і паважаным госцем.
У чым сакрэт маладосці і актыўнай фізічнай формы?
Паўлiс Гiлiс нарадзіўся ў 1924 годзе ў Латвіі. Працаваў настаўнікам біялогіі. З маладых гадоў займаўся плаваннем, лёгкай атлетыкай і веласпортам. У гіравы спорт прыйшоў пазней, але змог ўсталяваць мноства рэкордаў.
Па словах самога Паўлюса, такую фізічную форму ён мае дзякуючы правільнаму і збалансаванаму харчаванню, а таксама актыўнаму руху.
Паўлiс Гiлiс са сваім асабістым трэнерам
– Я ўвесь час езджу на ровары па сваёй вёсцы пад Рыгай, – кажа спартовец. З харчавання ён раіць цалкам выключыць тлушчы, уключыць у рацыён больш бялкоў і вады. І, вядома, радавацца жыццю і праяўляць актыўнасць. Вось і ўвесь сакрэт.
На спаборніцтвах Паўлюсу забаранілі падымаць любімыя 8-кілаграмовыя гіры. Працаваў самы пажылы ўдзельнік спаборніцтваў з вагой 4 кг.
Спартсмены кажуць, што гіры дапамагаюць пазбавіцца ад многіх узроставых хвароб. Такіх гісторый шмат, але адну, пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, якому заняткі гіравым спортам дапамаглі вярнуць здароўе, распавядаюць усім. Пераадолеўшы 90 гадоў, пенсіянер здолеў пазбавіцца ад інваліднасці, якую атрымаў яшчэ на вайне.
Фота: Ян Хведчын