Фестываль “Игрокуб” ужо хутка: выходныя можна будзе правесці гуляючы

|

Сёлетні фестываль будзе мець значна больш шырокі асартымент прапанаваных гульняў і большую колькасць сталоў. Прыедуць госці з Масквы (“Сквирл”), Санкт-Пецярбурга (“Банда умников”), Мінска і іншых гарадоў.

Некаторыя таямніцы будучай падзеі  арганізатары раскрываюць загадзя. Ужо вядома, што:

 

– на фестывалі буду прадстаўлены калекцыйныя картачныя гульні “Magic: The Gathering”, “Pokémon”, “Берсерк. Героі”;

 

– з камандай аніматараў “Маскарад” можна будзе згуляць у Мафію “Крывавая помста”;


– адбудзецца конкурс аўтарскіх распрацовак і конкурс на лепшую настольную гульню, дзе будуць прадстаўлены самыя новыя настолкі;

 

– можна будзе атрымаць настольныя гульні ў якасці прыза.

 


Дзяцей ад 1 да 9 гадоў чакаюць:

 

– вялікая дзіцячая гульнявая пляцоўка з дзіцячым настольным квэстам;

 

– экалагічны куток з драўлянымі цацкамі для дзяцей ад 1 года і эка-конкурсамі;

 

– навучальныя цацкі ад “Банды умников”, сустрэча з іх аўтарам і семінар для бацькоў па метадах навучання праз гульню;

 

– турнір па гіганцкай версіі настольнай гульні “Чарапашыныя бегі”;

 

– навуковая шоў-праграма ад лабараторыі Ximikids.

  

Фестываль будзе праводзіцца ў моладзевым цэнтры “Галактыка”.

Пачатак 24 кастрычніка ў 12.00.