Міліцыя шукае размалёўшчыка асфальта
Наваяўлены мастак не толькі распісваў горад на свой густ, але і фіксаваў вынікі сваёй творчай актыўнасці фатаграфаваннем. Гэта зафіксавалі відэакамеры вонкавага назірання, усталяваныя на адным з жылых дамоў Дзявятоўкі.
Сваімі дзеяннямі малады чалавек здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне, прадугледжанае арт. 21.14 КаАП Рэспублікі Беларусь “Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў».
Усіх, каму нешта вядома аб гэтым маладым чалавеку, просьба паведаміць у аддзел унутраных справаў адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна па тэлефонах: 8 (0152) 79-74-55, 79-70-44, 102 або адправіць паведамленне на электронны адрас: oopp_len @ mail.ru
УУС гарантуе поўную ананімнасць кожнаму, хто прадаставіць інфармацыю пра парушальніка.