Фотафакт: Склады гарадзенскага шклозаводу неймаверна перагружаныя

|

Сёлета ў траўні гарадзенскі шклозавод ужо з’яўляўся ў зводках Камітэту Дзяржкантролю праз перагружанасць складоў, вялікіх пазыкаў ды неэфектыўнага кіравання.

 

Тады высветлілася, што стратнаю для прадпрыемства стала першая частка інвестпраекту па вытворчасці медычнага шкла, які рэалізоўваўся ў 2012-13 гадах.

 

Праект каштаваў больш за 35 мільярдаў рублёў, за 2013 год рэалізацыя медтары прынесла амаль 2 мільярды стратаў, а ў 2014 падобная прадукцыя наагул не выпускалася, перадае тэлеканл “Белсат”.