Надвор’е ў Гродне на выходныя: вільготная восень з дажджамі і туманамі

|

Сёння, 23 кастрычніка, воблачна, на большай частцы вобласці дажджы, дзе-нідзе імгла. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні, 5-10 м/с. тэмпература +8…+10ºС.

 

У суботу, 24 кастрычніка, воблачна з праясненнямі, ноччу і раніцай на большай частцы вобласці кароткатэрміновыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. Вецер заходняй чвэрці 4-9 м/с. Тэмпература ноччу +4…+9ºС, днём +6…+11ºС.

 

У нядзелю, 25 кастрычніка, воблачна з праясненнямі, ноччу і раніцай пераважна без ападкаў, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер няўстойлівы 2-7 м/с. Тэмпература ноччу 0…+5ºС, днём +7…+12ºС.

 

Падобным да выходных будзе і пачатак наступнага працоўнага тыдня. Дзённая тэмпература чакаецца на ўзроўні +7…+9ºС, начная +3…+5ºС. Будзе воблачна, магчымыя дажджы, у аўторак раніцай – туман. У панядзелак вецер заходні і паўночна-заходні 7-9 м/с, у парывах да 14 м/с, у аўторак трошку супакоіцца – да 4-6 м/с.

 

У Нёмане ўсё яшчэ мала вады – узровень трымаецца на 41 см і гэта ніжэй за ўзровень патрэбны для судаходства. У выніку дажджоў чакаецца невялікае папаўненне вады ў рэках.

 

Фота instagram.com/dianadeesse/