Спорт ад МТС, цягнік ад ААН і фестываль настолак. Куды пайсці ў Гродне ў выходныя 24-25 кастрычніка

|

Ноч кіно ў антыкафэ

 

Калі: 23 кастрычніка, 23.00-6.00

 

Гэтым разам можна будзе паглядзець першую трылогію “Зорных войнаў”:

1. Эпізод IV: Новая надзея (1977)

2. Эпізод V: Імперыя наносіць зваротны ўдар (1980)

3. Эпізод VI: Вяртанне джэдая (1983)

 

Дзе: антыкафэ “Жывы час”, вул. Маркса, 13

 

За колькі: 70 000, тэл. для запісу +375445528085

 

Экспрэс ААН у Гродне

 

Калі: 24 кастрычніка, цэлы дзень

 

Гэта настолькі буйная падзея, што мы нават не бярэмся пераказваць змест. Семінары, майстар-класы, канцэрты, гарадскі кірмаш, пасадка дрэваў – усё гэта і шмат больш глядзі ў праграме мерапрыемства.

 

Дзе: Моладзевы цэнтр “Гродна” і ваколіцы

 

За колькі: уваход вольны

 

 

Выстава “ЭКСПИРИмЕНтуС”

 

Калі: 24-25 кастрычніка, 10.00-18.00

 

На выставе прадстаўлена незвычайная экспазіцыя прыбораў і прылад, якія дэманструюць фізічны бок разнастайных з’яў. Наглядна дэманстуюцца законы фізікі, прыродныя з’явы, аптычныя ілюзіі, прынцыпы працы розных тэхнічных прылад і іншае. Гэты ўікэнд – апошні шанец пабачыць выставу ў Гродне

 

Дзе: Новы замак, вул. Замкавая, 20

 

За колькі: 25.000 – для дзяцей ад 6 гадоў, школьнікаў, інвалідаў;

35.000 – для студэнтаў, пенсіянераў;

45.000 – для ўсіх астатніх катэгорый

 

 

Свята здароўя і спорту ад МТС

 

Калі: 24 кастрычніка, 10.00-17.00

 

Адкрыты майстар-клас па здаровым ладзе жыцця ў дзень 70-годдзя ААН правядзе кандыдат медыцынскіх навук Андрэй Белавешкін. Ён раскажа пра правільнае харчаванне, трэніроўкі і іншыя спосабы ўзмацнення здароўя.

 

На Савецкай будзе працаваць зона здароўя МТС. Прафесійны фітнэс-трэнер правядзе для ўсіх жадаючых персанальную трэніроўку.

 

Дзе: Моладзевы цэнтр “Гродна”, вул. Савецкая, 9

 

За колькі: удзел вольны

 

 

Фестываль настольных гульняў “Игрокуб”

 

Калі: 24-25 кастрычніка, 12.00

 

Цягам двух дзён ахвотныя змогуць акунуцца ў мора настольных гульняў і добра пабавіць час з сям’ёй і сябрамі. У праграме дарослая і дзіцячая пляцоўкі, конкурсы, прэзентацыі. Удзел прымуць таксама адзін з гарадзенскіх квэст-румаў, каманда аніматараў “Маскарад”, антыкафэ “Жывы час” і іншыя. Поўную праграму глядзі тут.

 

Дзе: Забаўляльны цэнтр “Галактыка”, вул. Лідская, 1

 

За колькі: уваход вольны

 

 

 

Жывая бібліятэка

 

Калі: 24 кастрычніка, 18.00

 

Жывая бібліятэка вяртаецца пасля доўгіх канікул. Гэтым разам можна будзе “пачытаць” мастака-графіціста, мігранта са Шры-Ланкі, крышнаіта, чалавека, які быў у турме, паэта, блогера, маладую маці і іншых цікавых людзей. Магчыма, сустрэча дапаможа перамагчы стэрэатыпы.

 

Дзе: антыкафэ “Жывы час”, вул. Маркса, 13-1

 

За колькі: па тарыфах антыкафэ (30 тыс./гадзіна )

 

 

Аматарскае аўтаралі “Аўгустоўскі канал 2015”


Калі: 25 кастрычніка, 10.00

 

Ралі на стандартных легкавых аўто пройдзе па горадзе і наваколлі. Па трасе даўжынёй 157 км будуць арганізаваныя дадатковыя спаборніцтвы, адно з якіх стане сюрпрызам.

 

Дзе: старт ля аўташколы ДТСААФ, вул. Камарова, 3, фініш на шлюзе Дамброўка

 

За колькі: стартавы ўнёсак 300 тыс. рублёў

 

 

Фрымаркет “Кніга за кнігу”

 

Калі: 25 кастрычніка, 11.30-17.00

 

У праграме абмен кнігамі, аўдыёкнігамі і паштоўкамі. Асаблівасць гэтага фрымаркета – фармат “сустрэчы ўсляпую”. Каб паўдзельнічаць у ім трэба прынесці кнігу ў вельмі добрым стане, выдадзеную не раней за 2005 год. Такія кнігі будуць запакаваныя, таму ніхто не будзе ведаць, што ён выцягне. А для дзяцей 3-5 год пройдзе развіваючае чытанне ўголас па кнізе Эрыка Карла “Вельмі галодны вусень”.

 

Дзе: Аддзел абслугоўвання дзяцей Цэнтральнай гарадской бібліятэкі, вул. Цітова, 12

 

За колькі: уваход вольны

 

Першае фота: instagram.com/nicakuska/