Топ-гульняў на “Игрокубе” ад Антона Янкоўскага

|

Самая простая – вежа “Дженга”. Сэнс гульні – выцягваць блокі з асновы вежы і складваць іх наверх. Гуляць можна неабмежаванай колькасцю ігракоў.

Самая складаная і доўгая – “Игры престолов”, “Древний ужас”. Гульні разлічаны на шэсць і восем чалавек, маюць досыць аб’ёмістыя правілы і бэкграунд- серыял і кнігу.

Самая дарагая – “Игры престолов”(1 050 000), “Древний ужас” (1 050 000).

Самая танная – гульня для дзяцей “Мемо”(40 000), галаваломкі (50 000).

Самая папулярная – “Черепашьи бега”, “Свинтус”, “Банда умников” – гульні з простымі правіламі для дзяцей і дарослых. “Банда умников” – развіваючая гульня для дзяцей, якая дапаможа вывучаць розныя навукі.

Самая новая – “Гаспадар цмокаў”. Пра навінкі чытайце ў рэпартажы з Фестываля настольных гульняў.

Самая аб’ёмістая – “Древний ужас”, “Ticket to ride”. Гульні патрабуюць шмат месца за кошт вялікага гульнявога поля. 

Самая лёгкая – “Стульчики” – гульня на раўнавагу. Сэнск гульні – ставіць мініяцюрныя крэслы адно на адно так, каб яны не пападалі.

Самая рамантычная – гульня для дваіх “Для тебя”. У  гульне месціцца заданні для жанчыны і мужчыны, якія зробяць іх жыццё больш рамантычным.

Самая подлая – “Манчкин”. Мэта гульні – выйграць самаму і напакасціць канкурэнту.

Самая страшная  – “Кровавая мафия”, “Древний ужас”. Гульні разлічаны на чалавека з моцнай псіхікай.