Хакеісты “Нёмана” на апошніх хвілінах вырвалі перамогу ў “Хіміка-СКА”
У панядзелак увечары, гарадзенскі “Нёман” гасцяваў у Наваполацку, дзе правёў свой прапушчаны матч, адкладзены з-за ўдзелу ў Лізе Чэмпіёнаў. Практычна на працягу ўсяго матчу гаспадарам удавалася ўтрымліваць перавагу, якую зрабілі ў меншасці яшчэ ў першым перыядзе. Толькі за 8 хвілін да канца асноўнага часу гарадзенцы здолелі зраўняць лік, а за дзве хвіліны да канца і зусім выйсці наперад.
У складзе “Нёмана” закінулі Ягор Ягораў і Яўген Дадонаў.
“Хімік-СКА” – “Нёман” – 1: 2 (1:0, 0:0, 0:2)
Шайбы закінулі:
1: 0 – Міхаіл Бучкiн (меншасць) (без перадач) 18:43
1: 1 – Яўген Дадонов (Вячаслаў Лісічкін) 52:49
1: 2 – Ягор Ягораў (Канстанцін Касянчук) 58:04
Галоўны трэнер “Нёмана” Мілаш Голань пасля матчу пракаментаваў гульню сваёй каманды:
– Гэта трэцяя гульня на выездзе за пяць дзён. За дзень да гэтага сустракаліся з “Юнацтвам”. Традыцыйна цяжка гуляць у Наваполацку. Брамнік “Хіміка-СКА” добра згуляў: мы перакідалі ў тры разы, але ён усе гэтыя кідкі бачыў. Я сказаў хлопцам: “Трэба трываць і гуляць да апошняй хвіліны, верыць у свае сілы”. У трэцім перыядзе перайшлі зноў на тры звяны. Незадаволены гульнёй у большасці. Паспяховая рэалізацыя большасці павінна была прынесці нам перамогу, мы абавязаны былі абыгрываць навапалачан. Дзякую хлопцам за цяжкую працу. Будзем настройвацца на наступныя хатнія матчы.
Такім чынам “Нёман” падняўся на чацвёрты радок у турнірнай табліцы.
У чацвер 29 кастрычніка гарадзенцы дома будуць прымаць бабруйскае “Дынама”.