Чыноўнікі таксама слухаюць добрую музыку: Ігара Папова з аблвыканкама заўважылі на канцэрце Кіпелава

|

“Кипелов” выступіў у Гродне 27 кастрычніка. Гурт прыехаў у Гродна пасля доўгага перапынку – апошні раз экс-саліст “Арии” прыязджаў да нас ажно ў 2005 годзе. Праўда, сабраць Лядовы палац, як планавалася, музыкі не змаглі. Канцэрт прайшоў у папулярным клубе “ТаймАўт” (ён жа “Парламент”).

 

 

Ігар Андрэевіч, калі на відэа сапраўды вы, то наш вам рэспект! Добра калі чыноўнікі слухаюць добрую музыку.