Надвор’е ў Гродне ў выходныя: днём ясна і суха, ночы халодныя

|

Сёння, 30 кастрычніка, ясна з невялікай воблачнасцю, без ападкаў. Раніцай у горадзе быў слабы туман. Вецер паўднёва-усходні, 2-7 м/с. Тэмпература +7…+9ºС, па вобласці +5…+10ºС.

 

У суботу, 31 кастрычніка, пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўднёвы 3-8 м/с. Тэмпература ноччу -1…-6ºС, днём +4…+9ºС.

 

У нядзелю, 1 лістапада, пераменная воблачнасць, без ападкаў, ноччу і раніцай у асобных раёнах вобласці туман. Вецер паўднёва-заходні і заходні 5-10 м/с, удзень на поўначы вобласці парывы да 12 м/с. Тэмпература ноччу -3…+2ºС, днём +7…+12ºС.

 

Пачатак наступнага тыдня адзначыцца высокай воблачнасцю, увечары ў панядзелак магчымы дождж, які можа працягнуцца ці не ўвесь аўторак. Тэмпература ўдзень +6…+8ºС, ноччу каля +3ºС.

 

Узровень вады ў Нёмане павышаецца, але ўсё яшчэ ніжэйшы за той, які дазваляе судаходства, і складае 67 см.

 

Фота Вольгі Мілавай