Адзіны прадстаўнік “Нёмана” Вячаслаў Грэцкі прыме ўдзел у “Кубку Гродна”

|

З 5 па 7 лістапада ў спаборніцтвах будуць прымаць удзел прадстаўнікі зборных да 20 гадоў. Усе гульні пройдуць на арэне гарадзенскага лядовага палаца. На працягу ўсяго турніру кожная каманда згуляе з кожнай. Уладальнікам “Кубка Гродна” стане тая, якая набярэ найбольшую колькасць ачкоў.

Гульцы зборнай Даніі на прагулцы ў Гродне

 

Падобныя турніры будуць праходзіць у бліжэйшы час у розных краінах Еўропы. Каманды рыхтуюцца да Чэмпіянату свету, які пройдзе ў Фінляндыі.

 

Напярэдадні гарадзенскага Кубка трэнеры каманд ужо паспелі выказацца аб будучых гульнях.


Роджэр Бадэр, галоўны трэнер моладзевай зборнай каманды Аўстрыі:

 

– “Кубак Гродна” – гэта самы высокі ўзровень. Тры матчы, якія пройдуць у рамках гэтага турніру, з’яўляюцца наступным крокам у нашай праграме развіцця дзіцяча-юнацкага хакея. Для многіх гульцоў тэмп і інтэнсіўнасць дадзенага турніру нашмат вышэй, чым у рэгулярным чэмпіянаце.


Леонiдс Берэсневс, галоўны трэнер моладзевай зборнай каманды Латвіі:

 

– Удзел у міжнародным турніры “Кубак Гродна” – добры вопыт напярэдадні выступу на Чэмпіянаце свету. Наша мэта – выйграць гэты турнір і пазнаёміцца ​​з супернікамі бліжэй.

 

Зборную Беларусі на “Кубку Гродна” прадставяць у асноўным хакеісты бабруйскага “Дынама”. Менавіта гэтая каманда з’яўляецца базавай для моладзевай зборнай. Варта адзначыць, што ў зборную увайшоў і малады прадстаўнік гарадзенскага “Нёмана” Вячаслаў Грэцкі.


– Абараняць гонар горада – задача не з простых. Гэта прыемна і выдатна, што такая магчымасць прадастаўлена менавіта мне. Вядома ж, хочацца бачыць больш сваіх хлопцаў у камандзе, калі я гуляю разам з імі, то адчуваю за сваёй спіной самых надзейных людзей, гульцоў і сяброў. Гэтыя людзі за столькі гадоў сталі для мяне своеасаблівай сям’ёй, лічу, што месца для іх заўсёды знойдзецца. Ведаю, што падчас выступлення, яны падтрымаюць мяне і астатніх. Я шчаслівы, што турнір праходзіць дома, гэта сімвалічна. “Кубак Гродна”, гэта для мяне сур’ёзны турнір, дзе змагу сябе параўнаць з гульцамі іншага ўзроўню. Ён мне знаёмы, але ўсё роўна кожны раз для сябе нешта новае адкрываю.

 

За дзень да пачатку міжнароднага турніру квіткі разыходзіліся слаба, хоць арганізатары і падрыхтавалі для гледачоў шэраг зніжак.

Адна з афіш у горадзе ў выглядзе банера-расцяжкі

 

Расклад матчаў “Кубка Гродна”:

 

5 лістапада
15.30 – Латвія – Аўстрыя
19.00 – Беларусь – Данiя

 

6 Лістапада
15.30 – Данія – Латвія
19.00 – Аўстрыя – Беларусь

 

7 лістапада
13.30 – Аўстрыя – Данія
17.00 – Беларусь – Латвія

 

У будучыні “Кубак Гродна” плануюць праводзіць раз у чатыры гады.