“Кубак Гродна” за тысячу рублёў сабраў на трыбунах сотні школьнікаў

|

У выніку на старт спаборніцтваў, дзе гралі зборныя Аўстрыі і Латвіі, прыйшлі сотні дзяцей з розных школ горада. Вось толькі патрапіць да пачатку матчу не ўсе паспелі. Чэргі за квіткамі былі велізарныя. Як распавялі настаўнікi, ім сказалі заплаціць чыста сімвалічную суму. Толькі да пачатку другога перыяду ўсе жадаючыя здолелі патрапіць на матч.

У першай гульні спаборніцтваў хакеісты Латвіі ўзялі тры ачкі ў аўстрыйцаў.


Латвія – Аўстрыя 3:1

 

Матч адкрыцця Кубка пройдзе ў гэты ж дзень, у 19:00. Зборная Беларусі сустрэнецца з аднагодкамі з Даніі. Квіткi для дарослых застаюцца па старой цане – 40 тысяч рублёў.