Маладзёжная зборная Беларусі на апошняй хвіліне матчу прайграла аднагодкам з Даніі

|

Ізноў за 10 хвілін да пачатку матча ўтварыліся вялізныя чэргі людзей, якія ў выніку здолелі зайсці ў Лядовы палац толькі бліжэй канца першага перыяду. Большасць з тых, хто прыйшоў, – усё тыя ж школьнікі, якім у абавязковым парадку загадалі прыйсці на хакей, каб стварыць масавасць. Цэннік у дзень гульні для іх упаў з 20 тысяч да 1 тысячы рублёў.

Урачыста адкрываў “Кубак Гродна” старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, які перад традыцыйным укідваннем шайбы адзначыў, што для Гродна турнір – знакавая падзея.

Матч паміж супернікамі выдаўся вельмі відовішчным, з багаццем барацьбы і шайбаў. Беларусы хоць і былі ў ролі даганяючых, але выглядалі годна. Калі б не закінутая шайба датчан на апошняй хвіліне, беларусы, хутчэй за ўсё, узялі б ачкі.

 

Вырашальны гол на 58 секундзе да канца гульні закінуў Маціяс Фром. Дублямі ў складах каманд адзначыліся Руслан Васільчук і Маціяс Ласэн. У беларусаў яшчэ адну шайбу правёў Даніла Карабань.


Беларусь (U-20) – Данія (U-20) – 3: 4 (0: 1, 1: 1, 2: 2)

 

Наступныя гульнi адбудуцца ў пятнiцу, 6 лістапада

 

15.30 – Данія – Латвія

19.00 – Аўстрыя – Беларусь