Гурт Trubetskoy прывязе ў Гродна новы альбом

|

“Я здаўна маю татуіроўку з гэтымі словамі і раней успрымаў іх літаральна, – распавядае франтмэн Trubetskoy Павел Булатнікаў. – Тыпу гэта такі весялун, гаварун, чалавек з лёгкай рукой – калі ён разлівае, у людзей не бывае пахмелля. Усё гэта так, але цягам працы над альбомам у словаў Magister Bibendi пачалі адкрывацца нейкія новыя для нас сэнсы, і ўсе песні так ці інакш з імі звязаныя”.

 

“Я лічу, што Magister Bibendi – гэта дух, чыю волю транслюе гурт Trubetskoy, – працягвае прадусар калектыва Яўген Калмыкоў. – Можаце лічыць, што гэта адначасова Дух Ракенролу, і Дыяніс – бог вінаробства і натхнення, і Барон Субота – апякун куцяжоў і праваднік паміж сусветамі, у нашым выпадку – паміж светам мінулага і светам будучага”.

 

 

Асаблівасцю новага рэліза стала тое, што над ім працавалі людзі з розных краін – “сапраўдная інтэрбрыгада”. Са словаў расійскага прэс-атташе гурта Trubetskoy Аляксандра Бергера: “Гэтую пласцінку запісвалі ў Літве, за гук адказваў саундпрадусар з Нарвегіі, тэксты для песень складалі ў Мінску, Кіеве, Вільні, Маскве, Варне, майстэрынг альбома рабілі ў Лондане, кліп мантавалі ў Любляне, і гэтак далей. А яшчэ на гэтым альбоме песні на трох мовах: рускай, беларускай і ўкраінскай”.

 

 

Канцертныя прэзентацыі альбома “Magister Bibendi” адбудуцца 4 лістапада ў Санкт-Пецярбургу, 8 лістапада ў Кіеве, 15 лістапада ў Маскве. Першыя канцэрты з новай праграмай у Беларусі адбудуцца 20 лістапада ў Віцебску, 21 лістапада ў Бресце, 4 снежня ў Гомелі ды 5 снежня ў Гродна.


Гродна – 5.12 – клуб “Тайм-аут” – 19.00

Квіткі: танцпол – ад 150 тыс. руб, месца за столікам – 250 тыс. руб.

Каса ГДК (Дзяржынскага 1) па буднях 11:00 -19:00

Інфалінія: (029) 780 20 55