Міхал Анемпадыстаў раскажа ў “Цудоўні” пра колеры Беларусі
Дызайнер, графік, паэт, перакладчык і пуліцыст Міхал Анемпадыстаў працягне расказваць пра ўстойлівыя колеравыя ўпадабанні ў культуры і мастацтве Беларусі, пачынаючы ад самых яе вытокаў да сярэдзіны ХХ стагоддзя, з кароткім аглядам папярэдняй часткі.
Анемпадыстаў ужо прыязджаў у Гродна з лекцыяй пра колеры Беларусі. Чытай, што ён расказаў мінулым разам.
Сустрэча пройдзе 10 лістапада ў “Краме Ц”, вул. Вялікая Траецкая, 16.
Пачатак у 19.00.
Уваход – дабрачыннае ахвяраванне (кампенсацыя дарогі выкладчыку і развіццё праекту).
“Найперш пэўныя колеры ўжываліся таму, што гэта – традыцыя. І “падабаецца/не падабаецца” шмат у чым завязана на традыцыі. Сэнс захавання традыцыі не ў тым, каб карыстацца рэчамі гэтак сама, як імі карысталіся ў традыцыйным грамадстве. А проста каб ведаць іх каштоўнасць, іх унутраныя эстэтычныя законы. Каб гэтыя ўнутраныя законы можна было, асэнсаваўшы, выкарыстоўваць” – Міхал Анемпадыстаў (інтэрв’ю парталу tut.by)
Падрабязнасці па тэлефоне (33) 6232616 (Андрэй Несцяровіч, этнакрама “Цудоўня”)