Кікбаксёр-барабаншчык з Гродна зняўся ў сацыяльным кліпе для моладзі
“Хлопцы часта думаюць, што цыгарэта ў роце і бутэлька піва ў руцэ робіць іх самавіцей ў вачах дзяўчат, – кажа гарадзенец Рынат Булатаў. – Але гэта памылка. Дзяўчыне нашмат прыемней знаходзіцца побач з маладым чалавекам, які знаходзіцца ў добрай фізічнай форме і зможа заўсёды абараніць яе, а не будзе смярдзець перагарам і ўпадзе ўжо пасля першага ўдару“.
Вакаліст гурта “Я и Этот” Кірыл Жалудок лічыць, што ім удалося сумясціць несумяшчальнае – спорт і музыку. Музыкі і спатсмен мяркуюць, што менавіта такім сучасным падыходам можна дагрукацца да моладзі.
Кліп прадставілі 10 лістапада, у сусветны дзень моладзі.
Рынат Булатаў
Чэмпіён Балтыйскай лігі па версіі BMAF па кікбоксінгу, віцэ-чэмпіён Кубка Еўропы па тайскім боксе. Пераможца турніраў па тайскім боксе ў Польшчы, Літве, Латвіі, Чэхіі і Славакіі. На думку спецыялістаў, валодае адным з самых жорсткіх “лоў-кiкаў” у лёгкай вазе.
“Я и Этот”
Гурт створаны на базе гарадзенскага музычнага праекта “Знай Наших”. Грае ў стылі поп-рок. У творчасці групы прыкметна ўплыў такіх гуртоў як Green Day і Coldplay.