Аўтары знакамітых “Паўстанцаў” распрацавалі новую настолку “Мова”

|

Настольная гульня “Мова” – гэта, перш за ўсё адукацыйны праект, які мае на мэце развіццё беларускай мовы, пашырэнне яе ўжытку ў грамадстве і стварэнне перадумоваў для моўнай практыкі ў коле сяброў. Але адначасова гульня – гэта спаборніцтва за тытул лепшага мовазнаўцы, дзе для перамогі кожнаму трэба быць кемлівым, хуткім, уважлівым, сканцэнтраваным.

 

Гульня зойме ад 15 хвілін да гадзіны, збярэ за сталом ад двух да васьмі чалавек –  і  ў выніку дапаможа падвысіць ваш слоўнікавы запас, якім вы з можаце карыстацца ў штодзённым жыцці.

 

Разнастайнасць і ўнікальнасць кожнай партыі забяспечыць пяць розных варыянтаў гульні.

 

Гульня “Мова” гэта сумесны праект аўтараў першай беларускай настольнай гульні “Паўстанцы” і курсаў “Мова Нанова”. Працу над праектам вядзе творчая кампанія “А4”.

 

Сачыць за праектам можна на старонцы гульні ў сацыяльных сетках 


Падтрымай настолку рублём

 

На пляцоўцы Талакошт аўтары гульні запусцілі народнае фінансаванне. Кожны з ахвочых можна ахвяраваць пэўную суму грошаў і атрымаць адпаведны бонус: ад падзякі да падарункаў. Для спонсараў, арганізацый, крамаў прадугледжаны спецыяльныя умовы. Падрабязна пра сумы ахвяравання чытайце на старонцы праекту http://www.talaka.by/projects/1022/campaign

 

Ахвяраваўшы грошы на выданне, вы заплаціце за гульню амаль удвая менш (прыкладны кошт гульні у крамах плануецца 150 000 – 170 000), атрымаеце дадатковыя бонусы, плюсы ў карму і проста падтрымаеце беларускую мову.


Прыемны бонус – яшчэ адна настолка!

 

“Калі мы збярэм у два разы болей грошай, то выпусцім адначасова дзве гульні. Той, хто ахвяруе больш за 500 000, будзе мець права выбару колькасці экзэмпляраў”, – кажуць распрацоўшчыкі. Акрамя “Мовы” яны збіраюцца бліжэйшым часам выдаць дзіцячую гульню “Гаспадар цмокаў”. Яна знаходзіцца ў фінальнай стадыі падрыхтоўкі.