Дзіма Іваноў з “Аддис Абеба” прыедзе ў Гродна з развітальным канцэртам

|

Новую праграму і старыя песні гурта ў выкананні вакаліста можна будзе пачуць 13 лістапада ў рэстаране “Тапаз” (вул. Гагарына, 41). Пачатак у 19.00.

Квіткі можна купіць у касе рэстарана ці ў распаўсюджвальнікаў па тэл. 375 (33) 301-62-49.

 

Канцэрты Дзімы Іванова ў Гродне не аднойчы пераносіліся і забараняліся ідэолагамі. Чыноўнікі баяліся, што зорка беларускага рэгі будзе паводзіць сябе на сцэне амаральна.

 

Фота vk.com/club1048359