Сын гродзенскага ваенкама вучыцца ў інстытуце ФСБ і ездзіць на машыне са сцягам “Наваросіі”
Бацька Аляксея — былы дэпутат Ашмянскага раённага савета дэпутатаў і дзейны начальнік накіравання прызыву на вайсковую службу ў ваенным камісарыяце Гродзенскай вобласці, палкоўнік Сяргей Кучар.
Сяргей Кучар леваруч, фота старое — тут ён яшчэ падпалкоўнік
Некалькі гадоў таму ягоны сын паступіў на вучобу ў Маскву. Відаць, там ідэй “Рускай вясны” Аляксей і нахапаўся.
Аляксей Кучар, фота са старонкі УКантакце
У тэлефоннай размове Аляксей пацвердзіў, што машына на фота належыць яму. Але хлопец адмовіўся каментаваць сцяг г.зв. “Наваросіі” ў салоне, сказаўшы, што не будзе ні перад кім здаваць справаздачу.
Аляксей Курач ў спартовай майстарцы ФСБ Расіі. Фота са старонкі УКантакце.
А ў адказ на словы, што ён — будучы беларускі афіцэр і мусіць падтрымліваць афіцыйны курс (Лукашэнка не прызнаў ніякіх “Наваросій”), Аляксей сказаў — “Нічога страшнага, што не прызнаў”.
***
Нядаўна “Наша Ніва” таксама пісала, што ў Гродзенскай вобласці дейнічаюць адразу пяць праваслаўных “вайскова-патрыятычных” клубаў для моладзі, дзе з дзецьмі займаюцца непрыхаваныя носьбіты “Рускага свету”.