У Гродне пройдзе Тыдзень літоўскага кіно

|

Адкрыццё вернісажа адбудзецца 17 лістапада ў 18.00. У ім прымуць удзел Амбасадар Літвы Эвалдас Ігнатавічус і Генеральны консул Літвы ў Гродне Генадыюс Мацкяліс.

 

Выстава – рэтраспектыва кінематографа Літвы праз мастацтва плаката, якія з’яўляецца асабістай інтэрпрэтацыяй мастака, яго асабістай метафарай да фільма на фоне гістарычных падзей. У экспазіцыі – найбольш рэдкія экзэмпляры афіш з 1953 да 2010 гадоў. Самая старая афіша – да фільма “Світанак ля Нёмана”. Усе плакаты – творы мастацтва.

 

Паказы фільмаў пройдуць:

 

17 лістапада, 18.40, творчая сустрэча з рэжысёрам і паказ фільма “Вір”

18 лістапада, 16.00, фільм “Экскурсантка”

19 лістапада, 14.00, фільм “Вір”

 

 

“Экскурсантка”

 

Заснаваная на рэальных падзеях драма расказвае пра дзяўчынку, якая збегла з цягніка ў Сібір, змагла адолець 5000 кіламетраў пешшу і вярнуцца ў Літву з далёкага Алтайскага краю, куды ў пасляваенныя часы ў вагонах для жывёлы з Літвы вывозілі сасланых. 

 

 

“Вір”

 

Фільм ахоплівае перыяд часу ад 1950-х да 1970-х і ўяўляе партрэт пасляваеннай былой савецкай рэспублікі на прыкладзе жыцця аднаго чалавека з дзяцінства да ранняй сталасці.