Сацыяльнае жыллё дзецям-сіротам будуць даваць толькі на 5 гадоў

|

Па заканчэнні гэтага часу жыллё будзе пераводзіцца ў катэгорыю камерцыйнага. Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта.

 

Указ № 460, падпісаны 16 лістапада, адкарэктаваў ўказы №13 і №563, у якіх ідзе гаворка аб дзяржпадтрымцы пры будаўніцтве і куплі жылля, а таксама рэгулююцца жыллёвыя адносіны.

 

Нормы Указа ўдасканальваюць парадак забеспячэння жыллём дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Так, цяпер ім будуць прадастаўляць сацыяльнае жыллё тэрмінам на 5 гадоў. Па заканчэнні гэтага часу кватэры будуць уключаць у склад камерцыйнага жылля.

 

Але на працягу дзеяння тэрміновага дагавора найму сацыяльнага жылля гэтым катэгорыям грамадзян будзе давацца права на льготны крэдыт, у тым ліку па-за чаргой.

 

Льготныя крэдыты ім прапануецца выдзяляць на тэрмін да 40 гадоў пад 1% гадавых па аналогіі са шматдзетнымі.

 

Акрамя таго, Указ аптымізуе катэгорыі людзей, якія маюць права на дзяржпадтрымку. А таксама мяркуе памяншэнне памеру фінансавай дапамогі шматдзетным і маладым сем’ям у пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах пры адмене ўсынаўлення (удачарэння) дзяцей.

 

Мінбудархітэктуры, згодна з Указам, створыць і будзе весці адзіную базу атрымальнікаў дзяржпадтрымкі – такім чынам, рэалізуецца прынцып аднаразавасці атрымання ільготных крэдытаў. Іх памер будзе разлічвацца з улікам непрацаздольных дзяцей ва ўзросце старэйшыя за 23 гадоў – інвалідаў I, II груп.

 

Указ таксама прадастаўляе дзяржаўным органам і арганізацыям права змяніць прызначэнне будынка інтэрната на шматкватэрны жылы дом, калі жылыя памяшканні там адпавядаюць патрабаванням, што прад’яўляюцца да кватэраў. Гэтыя памяшканні будуць уключаць у склад жылля камерцыйнага выкарыстання.

 

Указ таксама вызначыў тых, хто мае першачарговае права на камерцыйнае жыллё. Гэта тыя, каго накіроўваюць на працу ў арганізацыі ў адпаведнасці з дамовамі аб падрыхтоўцы навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту або на платнай аснове. 

 

Акрамя таго, Указ змяняе парадак аплаты за карыстанне камерцыйным жыллём, якое прадастаўляюць для грамадзян з першачарговым правам на яго атрыманне. Цяпер толькі 20 кв. м плошчы на ​​аднаго чалавека (акрамя аднапакаёвых кватэр) будуць аплачвацца з улікам паніжальных каэфіцыентаў, астатняя плошча – без іх уліку. Цяпер кошт ўсёй кватэры лічыцца з паніжальным каэфіцыентам.

 

Яшчэ адна важная змена – дакумент уводзіць забарону на пастаноўку на ўлік маючых патрэбу тых, у каго ёсць ва ўласнасці ў населеным пункце па месцы прыняцця на ўлік жыллё, прызнанае не адпавядаючым устаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням. А таксама непрыдатнае для пражывання, набытае шляхам заключэння дагавора куплі-продажу, дарэння, мены пасля прыняцця ва ўстаноўленым парадку рашэння аб прызнанні такога жылля непрыдатным.